
-буханка чэрствага белага хлеба
-яйка - 7 шт
-малако - 1 л
-гарчыца - 2 ст.л.
-нацёрты сыр (пармезан ці чэддэр) - 2 шклянкі
-вяндліна, ці кумпячкі, ці курыца - 300 г
-палоскі бекону - 6-8 шт
-шампіньёны - 300 г
-кансерваваныя памідоры без скуры - 1,5-2 шклянкі
-соль,
-перац
-алей
-жменя сухой рэзкай травы (у французскім ці італьянскім стылі)
1. Хлеб наразаем невялікімі кубікамі і ўкладваем ў форму
2. Рыхтуем заліванне. Яйкі ўзбіваем з соллю і гарчыцай
3. Паступова дадаем малако
4. Кладзем жменю сухой духмянай травы
5. Насычаем хлеб паловай залівання і пакідаем яго брыняць на 15 хвілін.
6. Бекон дробна наразаем і падсмажваем
7. Тым часам наразаем вяндліну кубікамі, а шампіньёны - тонкімі пласцінкамі
8. Выкладваем на талерку скваркі бекону, а ў вытапіўшымся тлушчу падсмажваем шампіньёны
9. Усё ўкладваем маляўнічымі пластамі. На набракшы хлеб - палову сыра і шампіньёны
10. Пасыпаем ўсё скваркамі бекону. Зверху - кубікі вяндліны
11. На вяндліну - памідоры. На памідоры - пакінуты сыр
12. Дадаем другую палову залівання
13. Шчыльна зачыняем форму фальгой і ставім на 30-40 хвілін у духоўку, нагрэтую да 170-180 градусаў
14. Потым фальгу трэба зняць, павялічыць тэмпературу да 200 градусаў і запякаць яшчэ 10-15 хвілін.
15. І нарэшце, хутка раскладваем па талерках

|