
- батон - 1 шт.
- памідоры (спелыя) - 6 шт.
- алей аліўкавы - 6 ст. л.
- сыр - 400 г
- арэхі грэцкія - 30 г
- зеляніна пятрушкі і кропу - 2-3 галінкі
- перац чорны молаты - па густу
-соль - па густу.
Батон нарэжце лустачкамі. Абапал абсмажце іх у масле (4 сталовыя лыжкі) да утварэння залацістай скарыначкі.
Памідоры вымыйце, выдаліце пладаножкі, нарэжце лустачкамі, пасаліце і паперчыце.
Духоўку папярэдне нагрэйце да 200°С. Сыр нарэжце лустачкамі. У форму пластамі ў выглядзе "чарапіцы" выкладзіце лустачкі хлеба, памідораў, сыра.
Апырскайце пакінутым маслам і пастаўце на 10 хвілін у духоўку. Ядры грэцкіх арэхаў буйна пасечыце, пятрушку і кроп дробна нарэжце.
Пасыпце запяканку арэхамі і зелянінай перад падачай на стол.

|