-300 г маладыя пабегі крапівы,
-1 кг морквы,
-1 шкл. манкі,
-100 г сметанкавага масла,
-200 мл смятаны,
-4 яйкі,
-паніровачныя сухары,
-цукар,
-соль,
-спецыі - па густу.
Моркву адварыць "у мундзіры", астудзіць, пачысціць і здрабніць у блендэры (ці нацерці на дробнай тарцы), пабегі крапівы дробна пасекчы, усё перамяшаць з манкай, яйкамі і цукрам, пасаліць і старанна вымешаць.
Пакінуць на 30 хвілін, затым яшчэ раз перамяшаць, выкласці ў змазаную маслам і пасыпаную сухарамі форму.
Выпякаць да залацістай скарыначкі, за 5 хвілін да гатовасці, вышмараваць маслам. Падаваць са смятанай.
|