-300 г ялавічыны (мякаці),
-500 г бульбы,
-3 яйкі,
-1-2 галоўка цыбулі,
-1 ст. лыжку тамата-пюрэ,
-1/4 шклянкі малака,
-2 ст. лыжкі масла
Прамытае мяса (мякаць) прапусціць праз мясасечку і злёгку падсмажыць на патэльні; дадаць дробна нарэзаную падсмажаную цыбулю, тамат-пюрэ, соль, перац, трохі булёна ці вады і тушыць на слабым агні пад вечкам 15-20 хвілін.
Асобна падсмажыць вычышчаную і прамытую бульбу, нарэзаўшы лустачкамі і пасаліўшы; падсмажаную бульбу раскласці тонкім пластом на патэльні, па-над бульбай пакласці пласт падсмажанага мяснога фаршу, разраўняць, заліць узбітымі з малаком яйкамі і паставіць у духавую шафу на 5-10 хвілін для запекання.
Пры падачы да стала пасыпаць запяканку дробна нарэзанай зелянінай пятрушкі.
|