Для цеста:
-0,5 кг бульбы,
-1 яйка,
-1 ст. лыжка мукі,
-1 ст. лыжка сметанкавага масла.
Начынне:
-0,5 кг ялавічнай пячонкі,
-2 цыбуліны,
-1 яйка,
-2 ст. лыжкі мукі,
-0,5 г. лыжкі солі,
-200 г сыра
Бульбу адварыць, даць астыць, перакруціць праз мясасечку, дадаць яйка, муку, масла, перамяшаць.
Пячонку ачысціць ад плёнак, нарэзаць невялікімі кавалачкамі і разам з цыбуляй прапусціць праз мясасечку.
Дадаць яйка, муку, соль, перац. Усё добра перамяшаць. У змазаную тлушчам форму пакласці пласт бульбянога цеста, зверху пакласці начынне.
Паверхню разраўняць нажом, пасыпаць цёртым сырам. Запякаць у духоўцы ў плыні 15-20 хвілін.
|