-марская рыба (любая) - 500-600 г
-бульба - 4 шт.
-шампіньёны – 500 г
-цыбуля рэпчатая - 2 шт.
-алей
-смятана - 2 ст.л.
-маянэз
-сыр (цвёрды) – 200 г
-соль
-перац чорны (молаты) - па густу.
Грыбы нарэзаць тонкімі пласцінкамі і абсмажыць да гатовасці ў невялікай колькасці масла.
Цыбулю рэпчатую нарэзаць кольцамі, затым кожнае кальцо на чатыры часткі, абсмажыць на алеі да празрыстасці.
Бульбу ачысціць, нарэзаць тонкімі кружочкамі, пакласці ў кіпячую падсоленую ваду і пагатаваць 5-7 хвілін, затым ваду зліць, а бульбу пакласці на змазаную алеем бляху.
Бульбу трохі паліць смятанай. Паляндвіцу рыбы нарэзаць невялікімі кавалачкамі, пасаліць, паперчыць, пакласці на бульбу. Зверху пакласці перамяшаныя шампіньёны з цыбуляй.
Запяканку багата прысыпаць цёртым сырам, зверху зрабіць "сетачку" з маянэза. Запякаць на сярэднім жару (каля 180-200 С) на працягу 35-40 хвілін.
|