
-300 г доўгазерневага рысу
-8 лустачак сыравенджэнай вяндліны
- 2 кубіка курынага булёна
- 6 завязяў кабачкоў з кветкамі
-2 ст. л. здробненых мяты і пятрушкі
- 3 яйкі
-200 мл какосавага малака
-50 г цёртага пармезану
-6 шт. інжыра
-3 ст. л. аліўкавага алею
- 0,5 г. л. здробненага перцу гарошку
-соль
Ў 0,75 л кіпячай вады растварыце булённыя кубікі. Кабачкі нарэжце лустачкамі, кветкі, выдаліўшы песцікі, разрэжце на 4 часці.
У вялікім рондалі разагрэйце 2 ст. л. аліўкавага алею, усыпце рыс, кабачкі і пятрушку з мятай.
Абсмажвайце на працягу 3 хвілін, увесь час памешваючы. Уліце булён, давядзіце да кіпення, паменшыце агонь і накрыйце вечкам.
Варыце 18-20 хвілін. Яйка ўзбіце з какосавым малаком, пармезанам і перцам. Дадайце ў рыс і перамяшайце. Духоўку нагрэйце да 180°С (тэрмастат 6).
Вышмаруйце алеем прастакутную форму і выкладзіце рыс. Разгладзьце паверхню. Зверху пакладзіце лустачкі вяндліны, чаргуючы іх з кветкамі кабачкоў.
Запякайце на працягу 15-20 хвілін. Разрэжце на кавалачкі. Падавайце са свежым інжырам.

|