- 1 шклянка рысу,
- 3 шклянкі малака,
- 1 ст. лыжка цукру,
-1 ст. лыжка молатых сухароў,
- 0,5 г. лыжкі солі,
- 2 ст. лыжкі сметанкавага масла.
Ў кіпячае малако ўсыпаць рыс і варыць да загусцення; пасля гэтага пасаліць, пакласці цукар, добра размяшаць, выкласці на патэльню, пасыпаць сухарамі і запекчы.
Гатовую запяканку адлучыць тонкім нажом ад краёў патэльні, выкласці на талерку і разрэзаць на 5-6 кавалкаў.
Перад падачай на стол паліць запяканку маслам. Пры жаданні масла можна замяніць гарачым ягадным кісялём і пасыпаць запяканку цукрам ці заліць смятанай.
|