-абрыкосы (кансерваваныя) – 100 г
-рыс – 100 г
-малако - 1 шклянка
-яйка - 2 шт.
-фруктоза - 1 ст.л.
-мушкатавы арэх (цёрты) - па густу.
Рыс заліце малаком, сварыце да гатовасці, дадайце фруктозу. Яйка ўзбіце. У форму, змазаную маслам, пакладзіце абрыкосы, на іх - рыс, заліце ўзбітымі яйкамі, пасыпце мушкатавым арэхам і запякайце 15 хвілін пры 200 С . Пры падачы разрэжце запяканку на порцыі.
|