
- 1,5 шклянкі рысу,
-1,5 шклянкі вады,
-1,5 шклянкі малака,
- 1 ст. лыжка сметанкавага масла (маргарыну),
- соль,
- 2 ст. лыжкі цукру,
- ванілін,
- 6-7 кісла-салодкіх яблыкаў (ці 500 г свежых ці замарожаных сліў),
- 3-4 ст. лыжкі цукру для садавіны,
- ванільны цукар ці карыца,
- сметанкавае масла (маргарын) для формы,
-молатыя сухары для формы,
- смятана ці фруктовы сок.
Рыс некалькі разоў прамыць, даць вадзе сцячы, усыпаць у кіпячую ваду з малаком, дадаць масла (маргарын), соль, пагатаваць, дадаць цукар, ванілін, перамяшаць, дагатаваць на слабым агні (на рассякальніку).
Яблыкі вымыць, ачысціць, нарэзаць тонкімі лустачкамі (са сліў выняць костачкі і распалавініць).
Рондаль ці форму для выпечкі вышмараваць маслам, пасыпаць сухарамі, выкласці папластава рыс і садавіну, пасыпаючы цукрам з ванільным цукрам ці карыцай (верхнім павінен быць пласт рысу, пасыпаны молатымі сухарамі), змясціць у гарачую духоўку на 30-40 хвілін.
Падаваць са смятанай ці фруктовым сокам.

|