
-аліўкавы алей - 2 ст.л.
-цыбуля рэпчатая (дробна парэзаная) - 1 шт.
-мак (насенне) - 2 г.л.
-гарчыца (насенне) - 2 г.л.
-рыс (карычневы) – 250 г
-памідоры (парэзаныя кансерваваныя) – 400 г
-таматавае пюрэ - 1 ст.л.
-гароднінны булён - 1 л
-гарошак (заморажаны) – 175 г
-фасоль (кансерваваная сумесь) – 400 г
-памідор (парэзаны) - 4 шт.
-сыр мацарэла (парэзаны кубікамі) – 175 г.
Нагрэць аліўкавы алей ў вялікім рондалі. Абсмажыць цыбулю на працягу 5 хвілін да мяккасці. Дадаць мак і гарчыцу і рыхтаваць яшчэ 1 хвіліну, калі насенне пачне патрэскваць, яно гатовае.
Дадаць рыс, памідоры, таматавую пасту і булён і давесці да кіпення; варыць 30-40 хвілін. Дадаць гарошак і фасоль і рыхтаваць яшчэ 5 хвілін.
Да гэтага часу рыс павінен быць далікатным і амаль уся вадкасць павінна выпарыцца. Прыправіць па густу. Разагрэць грыль.
Перакласці сумесь на вялікую талерку і разраўняць зверху. Раскласці зверху пластамі памідоры і сыр. Запекчы пад грылем да залацістага колеру.

|