
- 1,5 шклянкі рысу,
-1 шклянка вады,
- 3 шклянкі малака,
- 3 ст. лыжкі сметанкавага масла (ці маргарыну),
- соль,
- 1,5 ст. лыжкі мукі,
- 3 яйкі,
- 0,5 шклянкі цукру,
- ванільны цукар (ванілін),
- 1 шклянка разынак;
- сметанкавае масла для формы,
-молатыя сухары для формы.
Рыс некалькі разоў прамыць, даць вадзе сцячы, усыпаць у кіпячую ваду з малаком (2 шклянкі), дадаць 1 сталовую лыжку масла (маргарыну), соль, перамяшаць.
Калі вада выкіпіць, загарнуць рондаль у газеты і коўдру. Астатняе масла растапіць, усыпаць муку, падсмажыць, развёўшы пакінутым (1 шклянка) халодным малаком і, памешваючы, закіпяціць.
Жаўткі расцерці з цукрам і ванільным цукрам (ванілінам), дадаць халодны рыс, мучную запраўку, вымытыя разынкі, перамяшаць. Бялкі ўзбіць у густую пену, перамяшаць з масай.
Форму смазаць маслам, пасыпаць сухарамі і напоўніць масай. Паставіць у гарачую духоўку (200 градусаў) на 30 хвілін. Падаваць запяканку, пасыпаўшы цукрам з ваніллю.

|