
-рыс – 200 г
-малако - 600 мл.
-тварог (9%) – 400 г
-ягада (вішня без костачак, трускаўка, чарніца ці маліна) – 300 г
-сметанкавае масла – 50 г
-яйка - 3 шт.
-цукар – 150 г.
Варым малочны рыс на сярэднім агні, пад вечкам, каля 20 хвілін. Даём кашы астыць. Разбіваем яйкі, адлучаем бялкі ад жаўткоў. Жаўткі расціраем з размякчаным сметанкавым маслам і цукрам.
Дадаем тварог, добра змешваем відэльцам, міксер выкарыстоўваць не пажадана. Злучаем з малочнай рысавай кашай. Дадаем ягады, змешваем. Міксерам узбіваем у пену бялкі, дадаем дробку солі.
Злучаем з тварогавай масай, акуратна змешваем відэльцам. Формачкі трохі змазваем маслам, выкладваем тварогавую масу і адпраўляем у духоўку, разагрэтую да 180 С.
Выпякаем 40-45 хвілін. Гатовую запяканку можна пасыпаць цукровай пудрай ці дадаць гарбатную лыжку смятаны і некалькі свежых ягад.

|