- 1,5 шклянкі рысу,
- 1,5 шклянкі малака,
- 1,5 шклянкі вады,
- 4 ст. лыжкі сметанкавага масла (маргарыну),
- соль,
- цёртая скарынка,
- 0,5 цытрыны,
- цукровая пудра,
- 3 яйкі,
- 3 шклянкі вішань,
- сметанкавае масла (маргарын) для формы,
-молатыя сухары для формы,
- вішнёвы сок.
Рыс некалькі разоў прамыць, даць вадзе сцячы, усыпаць у кіпячае малако з вадой, дадаць 1 сталовую лыжку масла (маргарыну), соль, цытрынавую скарынку і сварыць на слабым агні (на рассякальніку).
Выкласці на талерку і астудзіць. Вішні прамыць, ачысціць ад костачак. растапіць масла, дадаць у яго цукровую пудру і яечныя жаўткі. Халодны рыс змяшаць з прыгатаванай масай і вішнямі.
Узбіць яечныя бялкі, асцярожна перамяшаць з рысам, выкласці ў рондаль ці ў форму для выпечкі, змазаную маслам і пасыпаную сухарамі.
Запякаць у гарачай духоўцы на працягу 45 хвілін. Падаваць запяканку гарачай ці астуджанай з вішнёвым сокам.
|