-бульба - 3 шт.
-малако - 100 мл
-тварог – 200 г
-яйка - 1 шт.
-соль - па густу
-геркулес шматкі - 1/2 шклянкі.
Бульбу пачысціць, адварыць да гатовасці ў падсоленай вадзе, зліць ваду. Малако нагрэць, дадаць у бульбу, добранька расцерці таўкушкай у пюрэ.
Змяшаць астыўшае бульбяное пюрэ з тварагом, ўбіць яйка, добранька перамяшаць, пасаліць, дадаць геркулес.
Паставіць у разагрэтую духоўку і выпякаць да залаціста-карычневай скарыначкі.
|