-кабачкі - 4 шт.,
-капуста брусэльская - 100 г,
-памідоры - 2 шт.,
-бульба - 500 г,
- цытрыны - 2 шт.,
-сыр цвёрдых гатункаў,
-смятана - 1 шклянка,
-масла,
-зеляніна (любая),
-соль,
-арэх мушкатавы - на кончыку нажа
Бульбу і кабачкі ачысціць, нарэзаць тонкімі долькамі ці кружкамі, пакласці у папярэдне змазаную маслам гарачатрывалую форму, пасаліць. Зверху - брусэльскую капусту (папярэдне падзяліць яе на суквецці), нарэзаныя кружкамі памідоры (калі памідоры чэры, то цалкам). Паліць усё сокам цытрыны, пасыпаць мушкатавым арэхам, заліць смятанай і пасыпаць тоўстым пластом цёртага сыра. Паставіць запякацца ў разагрэтую духоўку на 20-30 хвілін пры тэмпературы 180 °С. Гатовую запяканку можна падаваць як гарачай, так і халоднай.
|