Адварыць бульбу (1,5 кг) у падсоленай вадзе, ачысціць, нарэзаць лустачкамі і злёгку падсмажыць на алеі. Асобна пасмажыць рэпчатую цыбулю (1 галоўку). Перамяшаць бульбу з падсмажанай цыбуляй, пасыпаць соллю і чорным молатым перцам і паставіць на 10-15 хвілін у духоўку. Пры падачы на стол пасыпаць дробна нарэзанай зелянінай.
|