- бульба - 4-5 клубняў
- масла сметанкавае - 2-3 ст.л.
- сыр цвёрдых гатункаў - 3 ст.л.
- грыбы свежыя - 5-7 шт.
- соль - па густу
Бульбу наразаюць роўнымі тонкімі кружочкамі, абсмажваюць на масле да паўгатовасці і соляць. Паўабсмажанымі кавалачкамі абкладваюць, дно і сценкі формы, змазанай маслам. Пакінутыя кружочкі змешваюць з цёртым сырам і дробна насечанымі варанымі грыбамі. Сумесь выкладваюць у форму, прыціскаюць зверху, каб утварылася кампактная маса, і запякаюць у духоўцы да гатовасці.
|