-1 кг бульбы,
-200 г смятаны,
-2 ст. л. мукі,
-50 г сыра,
-4 яйкі,
-2 г.л. дробна сечанага блюшчыка (трава - будра),
-1 галоўка цыбулі,
-3 ст. л. алею,
-паніровачныя сухары,
-соль - па густу,
-перац - па густу.
Бульбу адварыць ці запекчы, пачысціць і расцерці ў пюрэ. Цыбулю парэзаць, абсмажыць да залацістага колеру, змяшаць з бульбяным пюрэ. Смятану змяшаць з жаўткамі, паступова ўмяшаць муку, дадаць 2 ст. л. цёртага сыра і блюшчык. Бялкі ўзбіць і акуратна ўмяшаць у пюрэ. Сумесь пакласці ў змазаную маслам і пасыпаную сухарамі форму, вышмараваць пакінутымі бялкамі і пасыпаць сырам. Выпякаць да утварэння румянай скарыначкі.
|