- бульба - 8 шт.
- яйка - 3 шт.
- малако - 1/2 шклянкі
- паніровачныя сухары - 2 ст. л.
- рэпчатая цыбуля - 1 шт.
- смятана - 4 ст. л.
- соль - па густу.
Сварыць вычышчаную бульбу, абсушыць, добра расцерці, дадаць гарачае малако і сырое яйка. Асобна нарэзаць вараныя яйкі, змяшаць з абсмажанай рэпчатай цыбуляй. Вышмараваць патэльню тлушчам, пасыпаць паніровачнымі сухарамі, пакласці пласт бульбы, на яго пакласці фарш з яйка і цыбулі, а зверху - другі пласт бульбы. Заліць усё смятанай ці маслам, пасыпаць сухарамі і паставіць запякацца ў духоўку да утварэння залацістай скарыначкі. Падаваць на стол гарачай са смятанай ці маслам.
|