-бульба – 1 кг
-яйка - 2 шт.
-манныя крупы - 1/2 шклянкі
-малако - 1/2 шклянкі
-алей - 5 ст.л.
-паніровачныя сухары - 1 ст.л.
-соль - па густу.
Вычышчаную бульбу адварыць, прапусціць праз мясасечку, дадаць малако, прапражаныя ў масле манныя крупы, сырыя яйкі, пасаліць, размяшаць і пакласці на бляху ці глыбокую патэльню, змазаную маслам. Абсыпаць зверху сухарамі, апырскаць маслам і паставіць у духоўку на паўгадзіны.
|