-бульба – 2 кг
-цыбуля рэпчатая – 1 кг
-сметанкавае масла – 200 г
для соусу:
-піва - 1 шклянка
-смятана - 1 шклянка
-соль
-перац - па густу
-часнык - 1 зубок
-мушкатавы арэх - па густу
-сыр – 200 г.
Бульбу ачысціць і нарэзаць пласцінкамі. Цыбулю нашаткаваць і падрумяніць на масле. Прыгатаваць соус: піва са смятанай пасаліць, дадаць перац, цёрты мушкатавы арэх, здробнены часнык. Усыпаць цёрты сыр. У сатэйнік пакласці пластамі бульбу, цыбулю, ізноў бульбу. Зверху павінен быць пласт цыбулі. Заліць соусам і запякаць 1,5-2 гадзіны.
|