- гарбуз – 400 г
- пшано – 150 г
- малако – 400 г
- яйка - 2 шт.
- смятана – 100 г
- соль - па густу.
Гарбуз вымыць, ачысціць ад лупіны і насення, нарэзаць дробнымі кубікамі, заліць малаком, давесці да кіпення, засыпаць перабранае і прамытае пшано, пасаліць і варыць да гатовасці. Гатовую кашу трохі астудзіць (да 70 градусаў), дадаць яйкі, перамяшаць і пакласці роўным пластом на бляху, змазаную маслам і абсыпаную молатымі сухарамі. Вышмараваць выкладзеную масу зверху сумессю з яйка і смятаны і запекчы ў духоўцы. Гатовую запяканку разрэзаць па порцыі і падаваць з маслам ці са смятанай.
|