- 1 ст. лыжка рысу,
- 7-8 лістоў белакачаннай капусты,
- 1 яйка,
- 2 ст. лыжкі малака,
- 1 г лыжка сметанкавага масла,
-1 г лыжка цукру,
-1 г лыжка молатых белых сухароў,
- 1 ст. лыжка смятаны.
3-4 ліста капусты нашаткаваць і адварыць у падсоленай вадзе, змяшаць з вараным рысам.
Увесці цукар і яйка ў малако, расцёртае з маслам. Капусту з рысам змяшаць з атрыманай яечна-малочнай сумессю і молатымі сухарамі.
На змазаную маслам бляху выкласці папластава цэлае буйнае лісце, затым капусна-рысавы фарш, зверху - цэлае лісце капусты, вышмараваць смятанай. Запекчы ў смажыльнай шафе.
Пры падачы паліць смятанай. Рэкамендуецца пры знясіленні, сухотах, захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, нырак.
|