- кукурузныя крупы - 500 г
- вада - 1,5 л
- яйка (жаўток) - 1 шт.
- сыр (цёрты) - 150 г
- малако - 2 шклянкі
- сметанкавае масла - 50 г
- соль.
Кукурузныя крупы перабраць, прамыць, усыпаць у халодную ваду, пасаліць і сварыць кукурузную кашу.
Кашу пакласці ў форму, змазаную маслам і пасыпаную сухарамі. Запяканку вышмараваць жаўтком, пасыпаць цёртым сырам і паліць сметанкавым маслам. Запякаць у духоўцы.
Падаць на стол з гарачым малаком.
|