-феттучыні - 300 г,
-карбанат - 200 г,
-сліўкі 20%-выя - 100 мл,
-яйка - 1 шт.,
-спаржа - 100 г,
-сыр цвёрдых гатункаў - 400 г,
-соль,
-алей
Феттучыні і спаржу адварыць, пакласці ў гарачатрывалую форму, папярэдне змазаную маслам.
Карбанат дробна пасекчы, выкласці да феттучыні. У сліўкі ўбіць яйка, дадаць нацёрты сыр, соль, перамяшаць ці ўзбіць блендэрам на невысокай хуткасці. Заліць падрыхтаванай сумессю феттучыні і карбанат.
Пасыпаць цёртым сырам, зачыніць фальгой, паставіць запякацца ў духоўку на 20 хвілін пры тэмпературы 180 °С.
|