-1 кг морквы,
-1 яблыка,
-0,5 шклянкі манных круп,
- 2-3 яйкі,
-2 ст. лыжкі цукру,
-50 г сметанковага масла,
-1 шклянка смятаны,
-2 ст. лыжкі сухароў,
-соль,
-карыца.
У надраную на тарцы сырую моркву пакласці змельчанае яблыка, манныя крупы, расцёртыя з цукрам яечныя жаўткі, карыцу, соль, усё перамяшаць, увесці ўзбітыя бялкі.
Патэльню або форму змазаць маслам, пасыпаць сухарамі і выкласці маркоўную масу.
Зверху пакласці кавалачкі масла і запячы ў духоўцы. На стол падаць са смятанай.
|