-морква - 1-2 шт.
-сухары паніровачныя - 1/2 шклянкі
-вада - 1/2 шклянкі
-крупа манная - 2 ст. лыжкі
-алей - 1 ст. лыжка
-цукар - 1 ст. лыжка
-соль
Моркву сварыце, здрабніце, усыпце соль, цукар. Сухары заліце гарачай вадой, дадайце алей, манныя крупы, перамяшайце.
Палову сухарнай масы выкладзіце ў форму, змазаную алеем, зверху выкладзіце моркву і пакінутую масу.
Запякайце 30-40 хвілін пры 220 °С. Падавайце са смятанай.
|