-морква - 100 г
-тварог - 40 г
-яйка - 1/2 шт.
-крупа манная - 10 г
-сметанкавае масла - 10 г
-смятана - 10 г
-цукар - 8 г
Вычышчаную моркву нашаткаваць саломкай, прыпусціць са смятанкавым маслам і невялікай колькасцю вады, усыпаць прасеяныя манныя крупы і варыць да гатовасці.
Затым астудзіць, дадаць сырое яйка, працёрты тварог і цукар. Сумесь перамяшаць, выкласці на змазаную маслам патэльню, паверхню разраўняць, вышмараваць смятанай і запекчы ў духоўцы.
Перад падачай паліць растопленым смятанкавым маслам.
|