-500 г ялавічыны,
-1/2 кг бульбы,
-3 морквы,
-1/2 кг свежай капусты,
-1,5 шклянкі таматавага соусу,
-1 ст. лыжка сухароў,
-2-3 ст. лыжкі сметанкавага масла,
-соль - па густу.
Вычышчаную цыбулю наразаюць саломкай, пасеруюць на сметанкавым масле, дадаюць прапушчанае праз мясасечку мяса, смятану, соль і добра размешваюць.
Бульбу, моркву, свежую капусту чысцяць, наразаюць саломкай і адварваюць у падсоленай вадзе.
Падрыхтаванае мяса ўкладваюць у сатэйнік ці рондаль пластамі разам са змяшанай варанай гароднінай, заліваюць таматавым соусам, пасыпаюць сухарамі і запякаюць у духоўцы 30-45 хвілін.
|