-1 кг бульбы,
-3 ст. лыжкі сланечнікавага алею,
-0,5 кг варанай каўбасы,
-2 яйкі,
-0,5 шклянкі светлага піва,
-120 г маянэза,
-100 г сыра,
-соль.
Наліце на бляху алею, выкладзіце на ўсю бляху нарэзаную пласцінкамі бульбу і пасаліце.
Зверху пакладзіце дробна нарэзаную каўбасу, накрыйце пластом падсоленай бульбы, затым ізноў пласт каўбасы і зверху пасыпце цёртым сырам. Асобна змяшайце яйкі, маянэз і піва.
Усё добра ўзбіце і заліце змесціва бляхі. Накрыйце запяканку фальгой і пастаўце ў разагрэтую духоўку на 20 хвілін.
|