-1 шклянка круп,
-3 шклянкі малака,
-1 ст. лыжка цукру.
-1 ст. лыжка сухароў,
-1/4 г. лыжкі солі,
-2 ст. лыжкі масла.
Ў кіпячае малако ўсыпаць крупы і варыць да загусцення; пасля гэтага пасаліць, пакласці цукар, добра размяшаць, пакласці на патэльню і запекчы.
Гатовую запяканку адлучыць тонкім нажом ад краёў патэльні, пакласці на талерку і разрэзаць на 5-6 кавалкаў.
Перад падачай на стол паліць запяканку маслам. Пры жаданні масла можна замяніць гарачым ягадным кісялём і пасыпаць запяканку цукрам ці заліць смятанай. .
|