- баршчэўнік – 20 г
- снітка – 20 г
- трыпутнік – 20 г
- мальва – 20 г
- дзьмухавец – 35 г
- цыбуля рэпчатая – 5 г
- пшонная каша (глейкая гатовая) -115 г
- соль
- спецыі.
Нашаткаваную зеляніну прыпускаюць, праз 10 хвілін дадаюць пасераваную цыбулю, соляць.
Гатовы фарш выкладваюць на пласт глейкай пшоннай кашы, пакрываюць пластом пакінутай кашы, пасыпаюць сухарамі і запякаюць.
Такую запяканку можна рыхтаваць з іншых круп.
|