-рыс - 30 г
-вада (малако) - 100 мл
-яблыкі - 50 г
-яйка - 1/2 шт.
-цукар - 10 г
-смятана - 15 г
-соль
Сварыць рысавую кашу на вадзе ці малацэ.
Калі каша трохі астыне, пакласці ў яе цукар, соль, сырое яйка, нарэзанае лустачкамі вычышчанае яблыка, перамяшаць і запекчы ў духоўцы.
Падаваць са смятанай.
|