-рыс - 50 г
-малако - 100 мл
-вада - 100 мл
-сыр - 15 г
-сметанкавае масла - 5 г
-соль
Рыс перабраць і прамыць, усыпаць у кіпячую ваду і варыць 20 хвілін. Затым адкінуць на друшляк, перакласці ў рондаль, заліць гарачым малаком, пасаліць і варыць, перыядычна памешваючы, пад вечкам, да гатовасці.
Палову гатовага рысу выкласці на змазаную маслам патэльню, пасыпаць невострым цёртым сырам, выкласці астатні рыс і зверху таксама пасыпаць сырам.
Паліць смятанкавым маслам і запекчы ў духоўцы.
|