- 1,5 кг шчаўя
- 3 ст. лыжкі цёртага сыра
- 50 г сметанкавага масла
- 1 г. лыжка мукі
- 6 лустачак белага хлеба без скарыначак
- 2 ст. лыжкі топленага масла
- 2 ст. лыжкі молатых сухароў
- соль - па густу
-перац - па густу
Цыбулю здрабніць і абсмажыць у 1 ст. лыжцы топленага масла. На другой лыжцы топленага масла абсмажыць лустачкі хлеба.
Шчаўе перабраць, прамыць і адварыць у невялікай колькасці вады. Затым шчаўе працадзіць, захаваўшы адвар, і прапусціць праз мясасечку.
Дадаць падсмажаную цыбулю, муку, 1 шклянку адвара шчаўя. Паставіць на агонь і, бесперапынна памешваючы, давесці да стану аднастайнай масы.
У атрыманае пюрэ дадаць сметанкавае масла. На дно формы паскладаць лустачкі абсмажанага хлеба, зверху раскласці шчаўе, пасыпаць сухарамі, змяшанымі з сырам, паставіць у разагрэтую духоўку, рыхтаваць 15 хвілін.
На стол падаць у форме.
|