- спагецці – 350 г
- алей (лепш аліўкавы) - 2 ст.л.
- бекон – 250 г
- цыбуля рэпчатая - 1 невялікая цыбуліна
- яйка - 4 шт.
- малако - 1.6 шклянкі
- сыр (лустачкамі) – 125 г
- сыр цёрты - 1/2 шклянкі
- лісце базіліка (сухое) - 1/2 г. л.
- молаты чорны перац,
-мушкатавы арэх - па густу
Наліце ў вялікі рондаль ваду і 1 сталовую лыжку алею, давядзіце да кіпення. Пакладзіце спагецці і варыце на працягу 6-8 хвілін.
Адкіньце спагецці на друшляк, спаласніце халоднай вадой і зноў адкіньце на друшляк. Перакладзіце палову спагецці ў змазаную сметанкавым маслам гарачатрывалую форму.
Абсмажце бекон у пакінутым алеі, пакуль ён не стане хрумсткім, папрамакайце папяровай сурвэткай (каб выдаліць залішні тлушч) і пакладзіце на спагецці.
Абсмажце цыбулю ў невялікай колькасці тлушчу ад бекону да мяккасці. Высыпце на бекон другую палову макаронных вырабаў. Узбіце яйкі і малако, змяшайце з сырам, базілікам, перцам і мушкатавым арэхам па густу.
Паліце соусам спагецці і запякайце пры тэмпературы 180 градусаў на працягу прыблізна 30 хвілін, пакуль скарыначка не пачне падрумяньвацца.
Злёгку астудзіце перад тым, як будзеце наразаць кавалачкамі для падачы да стала.
|