Рыхтуецца з мяса птушак. Бяром толькі грудкі птушынай дзічыны і абсмажваем хвілін дзесяць з усіх бакоў.
Затым варым да стану, калі мяса вольна адлучаецца ад костак.
Здрабняем мяса ў мясасечцы, міксеры і змешваем яго з молатымі сухарамі і яйкам у аднастайную масу да гушчыні смятаны.
Атрыманую масу кладзём у патэльню з вялікай колькасцю сметанкавага масла і запякаем пад вечкам. Едзім, мачаючы ў соль.
Можна ёсць таксама ў халодным выглядзе.
|