- салодкі кроп (фенхель, сцябло) - 2 шт.
- паўтлусты тварог – 500 г
- яйка - 2 шт.
- бульбяная мука - 2 ст.л.
- сметанкавае масла - 2 ст.л.
- каляндра (нарэзаная) - 1/2 шклянкі
- яйкі (узбітыя) - 3 шт.
- соль- па густу,
-перац - па густу.
Награваем духоўку да сярэдняй тэмпературы. Узяць сцеблы фенхеля сярэдняга памеру, падзеленага на 4 часці.
Яйкі сварыць і дробна нарэзаць. Кладзём салодкі кроп у рондаль, заліваем вадой і адварваем да гатовасці.
Сцэджваем ваду і размінаем да стану аднастайнага пюрэ. Перакладаем у міску, дадаем тварог, крутыя яйкі, бульбяную муку, масла, каляндру і старанна змешваем пасля кожнага прадукта.
Дадаем яйкі, запраўляем соллю, перцам і размешваем да стану аднастайнай масы. Змазваем бляху і выкладваем сумесь. Запякаем 50 хвілін ці да гатовасці.
|