-1 кг бульбы,
-3 ст. лыжкі сметанкавага масла,
-3 яйкі,
-соль,
-перац,
-сухары,
-смятана.
Адвараную бульбу ўзбіць у аднастайную масу, дадаць яечныя жаўткі, соль, перац і асцярожна ўвесці ўзбітыя бялкі. Пакласці масу ў змазаную тлушчам, пасыпаную сухарамі форму, паверхню вышмараваць сумессю смятаны з яйкамі ці пасыпаць тонкім пластом паніровачных сухароў, зверху пакласці кавалачкі масла. Запекчы ў духоўцы. Падаць да рыбных, грыбных ці мясных страў.
|