- артышокі - 12 шт.
- сліўкі - 1 шклянка
- ёгурт - 1/2 шклянкі
- яйка - 4 шт.
- парашок грыбнога супу - 1 ст. л.
- тлусты тварог - 250 г
- сыр пармезан - 100 г
- цукар - 1/2 г. л.
- соль - па густу
-чорны перац - па густу
- сметанкавае масла - 1 ст. л.
- цыбуля рэпчатая - 1 шт.
- цёрты сыр - 50 г
- масла - для змазвання бляхі
- манка - 1 ст. л.
Награваем духоўку да сярэдняй тэмпературы. Калі артышокі свежыя, адварваем іх у падсоленай вадзе, затым чысцім сэрцайкі ад лісцяў і валокнаў. Калі артышокі кансерваваныя, адцэджваем старанна вільгаць. Наразаем артышокі і кладзем у вялікую міску. Дадаем сліўкі, ёгурт, ўзбітыя яйкі, супавы парашок, тварог, нацёрты сыр "пармезан", цукар і асцярожна змешваем. Запраўляем соллю і перцам. Дробна наразаем цыбулю. Распускаем у патэльні масла і смажым яе ў ім. Дадаем смажаную цыбулю да атрыманай сумесі і зноў змешваем. Змазваем бляху і пасыпаем манкай. Перакладаем на бляху артышокавую сумесь, выраўніваем паверхню і запякаем хвілін 30. Пасыпаем запяканку цёртым сырам і запякаем яшчэ 10 хвілін, пакуль сыр не расплавіцца і не пакрыецца бурбалкамі.
|