-200 г аўсянага кораня (карані),
-1 - 2 яйкі,
-1 невялікая цыбуліна,
-2 ст. л. смятаны ці маянэза,
-2-3 галінкі зеляніны (пятрушка, кроп, зялёная цыбуля, кінза)
-соль - па густу,
-спецыі - па густу.
Белы корань вымыць, пачысціць, адварыць, нарэзаць кружочкамі, выкласці ў форму для запекання. Цыбуліну парэзаць паўколамі, змяшаць з узбітымі яйкамі і маянэзам, дадаць соль, перац. Заліць гэтай сумессю карняплоды. Паставіць на 15-20 хвілін у гарачую духоўку. Упрыгожыць дробна сечанай зелянінай.
|