| 
				
			 -цеста пясочнае - 500 г,  -браколі - 400 г,  -бекон - 300 г,  -сыр сметанкавы - 150 г,  -яйкі - 1 шт.,  -сыр цвёрдых гатункаў  - 10 кавалачкаў,  -соль    Пясочнае цеста разрэзаць на дзве часткі, кожную раскачаць у пласт. Адну пакласці на дно гарачатрывалай формы. Зверху пакласці сметанкавы сыр, разраўняць. Адварыць браколі, астудзіць, змясціць у блендэр, туды ж яйка ўзбіць. Гатовую масу перакласці ў гарачатрывалую форму, зверху пакласці бекон, кавалачкі цвёрдага сыра і зноў бекон. Пакрыць усё другім пластом цеста. Паставіць запякацца на 30 хвілін. |