-300 г мяснога фаршу,
-400 г капусты браколі,
-2 цыбуліны,
-60 г салодкага чырвонага перцу,
-3 яйкі,
-соль,
-перац,
-алей.
Капусту браколі памыйце і падзяліце на суквецці. У фарш дадайце соль, перац і яйка і добра перамяшайце. Ачысціце цыбулю і дробна пасечыце. У перца выдаліце насенне з пладаножкай і дробна парэжце мякаць.
Дадайце цыбулю з перцам ў фарш і добра яго перамяшайце. Форму вышмаруйце алеем, выкладзіце капусту браколі па краях, у сярэдзіну пакладзіце фарш і заліце зверху ўзбітымі яйкамі.
Запякайце ў разагрэтай да 180 градусаў духоўцы 20-25 хвілін. Падавайце запяканку парэзаную на лустачкі
|