-бульба - 2 шт.,
-сухары молатыя - 2 г. лыжкі,
-масла сметанкавае - 2 г. лыжкі,
-смятана - 2 ст. лыжкі,
-яйка - 1 шт.,
-раствор солі - 1/2 г. лыжкі.
Сварыць бульбу "ў мундзіры", ачысціць і гарачай працерці праз сіта. Бульбяную масу пасаліць, добра змяшаць з растопленым маслам і ўзбітым яйкам (3/4 шт.).
Пакласці на патэльню, змазаную маслам і пасыпаную прасеянымі сухарамі, вышмараваць яйкам (1/4 шт.), змяшаным са смятанай (1 г. лыжка), і запякаць у духоўцы 15 хвілін.
Падаць са смятанай, смятанавым ці таматавым соусам.
|