-800 г бульбы,
-4 яйкі,
-50 г сыру,
- 0,25 шклянкі малака,
-60 г тлушчу,
- соль,
-перац,
-зелень.
Бульбу зварыць, абабраць, парэзаць кружкамі, абсмажыць на тлушчы, выкласці на патэльню, змазаную тлушчам.
Змяшаць яйкі, малако, змельчаны на тарцы сыр, соль, перац, пасечаную зелень пятрушкі або кропу, заліць бульбу і паставіць у духоўку на 7-10 хвілін.
Падаць са свежымі агуркамі або памідорамі.
|