-1 кг бульбы,
-0,5 шклянкі проса,
-2-3 яйкі,
-3 цыбуліны,
-50 г тлушчу,
-2-3 ст. лыжкі густой смятаны (або 1 ст. лыжка сметанковага масла),
-соль.
Зварыць з проса кашу. Бульбу абабраць, зварыць, патаўчы, змяшаць з кашай, дадаць масла, сырыя яйкі, дробна парэзаную і падсмажаную да светла-залацістага колеру цыбулю, соль, перамяшаць.
Выкласці масу на разагрэтую і змазаную тлушчам патэльню, разраўнаваць, змазаць смятанай і запячы ў духоўцы.
|