- бульба - 750 г
- яблыкі (кіслявыя) - 3 шт.
- цытрынавы сок - 2 ст. л.
- соль - па густу,
-перац - па густу
- чабор (сечаны) - 2 г. л.
- сліўкі - 250 мл
- сыр бры - 150 г
- сметанкавае масла - 2 ст. л.
Вышмараваць тлушчам вялікую форму для запекання. Нагрэць духоўку да 200°С. Бульбу ачысціць, вымыць і нарэзаць тонкімі лустачкамі. Яблыкі ачысціць, разрэзаць на 4 часці і вырэзаць асяродак.
Нарэзаць пладовую мякаць долькамі і адразу ж паліць цытрынавым сокам. Пакласці пластамі ў форму яблыкі і бульбу.
Пасыпаць кожны пласт соллю, перцам і чаборам. Заліць ўсё сліўкамі і пакрыць сырам, нарэзаным лустачкамі.
Раскласці зверху сметанкавае масла ў шматках. Выпякаць 45 хвілін. Раскласці па талерках, па жаданні ўпрыгожыўшы свежым чаборам.
|