- бульба - 1 кг
- паштэт - 2 слоікі
- сухія грыбы - 50 г
- цыбуля рэпчатая - 2 шт.
- алей - 30 г
- паніровачныя сухары - 30 г
для соусу:
- сметанкавае масла - 100 г
- маргарын - 2 ст. л.
- мука - 2 ст. л.
- грыбны булён.
Грыбы варым на працягу гадзіны, адкідваем на друшляк і астуджаем. Булён захоўваем для грыбнага соусу. Цыбулю дробна рэжам і смажым на патэльні, затым дадаем грыбы і таксама абсмажваем.
Соус робіцца так. У растоплены ў рондалі маргарын высыпаем 2 сталовых лыжкі мукі і пасеруем да залацістага колеру пры сталым памешванні. Затым дадаем 100 г смятаны і бесперапынна мяшаем венцам.
Дадаем грыбны булён і мяшаем да поўнага знікнення камячкоў. Калі соус закіпіць, ён гатовы. Форму змазваем алеем і пасыпаем сухарамі. На дно кладзем пласт бульбы, заліваем яго соусам, затым кладзем і па ўсім пляцы выраўніваем 2 слоікі паштэта, зверху смажаныя грыбы з цыбуляй.
Зачыняем сумесь бульбай, заліваем соусам, пасыпаем цёртым сырам і зелянінай. Ставім на 30 хвілін у разагрэтую да 200°С духоўку да утварэння румянай скарыначкі.
|