-200 г бульбы,
-10 г масла сметанкавага,
-1 яйка,
-30 г малака,
-10 г смятаны,
-50 г соуса;
для фаршу:
-100 г грыбоў сушоных,
-80 г грыбоў салёных,
-100 г цыбулі,
-60 г алею сланечнікавага,
-перац
Рыхтуюць запяканку гэтак жа, як апісана ў рэцэпце "Запяканка з бульбы з мясам ці ліверам". Для падрыхтоўкі фаршу грыбы сушоныя прамыць, пакласці на 2 гадзіны ў халодную ваду і варыць у той жа вадзе 1-1.5 гадзіны.
Салёныя грыбы прамыць. Салёныя і звараныя сушоныя грыбы змяшаць і дробна насекчы. Цыбулю нашаткаваць і спасераваць на алеі.
Сечаныя грыбы перамяшаць з пасераванай цыбуляй, дадаць перац і тушыць 20-30 хвілін. Пры падачы запяканку нарэзаць на порцыі і падліць грыбны ці цыбульны соус.
|